Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2024, 15:34

У Беларусь прыбыў разлік УС Узбекістана для ўдзелу ў парадзе да Дня Незалежнасці

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь прыбыў парадны разлік Узброеных Сіл Узбекістана, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.

Ваеннаслужачыя прымуць удзел 3 ліпеня ў парадзе да Дня Незалежнасці Беларусі. Урачыстае мерапрыемства адбудзецца ў Мінску і таксама будзе прымеркавана да 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Напярэдадні для ўдзелу ў парадзе ў Беларусь прыбыў паветраны эшалон з армейскай авіяцыяй Паветрана-касмічных сіл Расіі, які прыме ўдзел у паветранай частцы ваеннага парада. У склад групы ўвайшлі верталёты Ка-52, Мі-28 і Мі-26.

Крыху раней на беларускай зямлі сустракалі ваеннаслужачых з Азербайджана.

Удзел у святкаванні Дня Незалежнасці Беларусі пацвердзілі міжнародныя дэлегацыі і прадстаўнікі 21 краіны. Разам з беларускімі ваеннымі 3 ліпеня па сталічных вуліцах пройдуць пешыя парадныя разлікі з Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана і Кітая.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі