Сцяг Нядзеля, 8 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 снежня 2025, 15:44

У Беларусь прыбыла чарговая партыя знішчальнікаў Су-30СМ2 

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"
26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На адзін з беларускіх аэрадромаў прыбыла чарговая партыя знішчальнікаў Су-30СМ2. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

"Прыбыццё новай авіяцыйнай тэхнікі стала ўжо добрай традыцыяй: парк яе няўхільна абнаўляецца. Паглядзіце на нядаўна прыбыўшыя самалёты Су-30СМ2. Гэта самалёт-знішчальнік, які адпавядае ўсім патрабаванням, што прад'яўляюцца да авіяцыйнай тэхнікі такога класа. Лятаць на ім - гэта сапраўднае шчасце", - адзначыў намеснік камандуючага ВПС і войскамі ППА - начальнік авіяцыі Алякснадр Бяляеў.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што хутка гэтыя самалёты пройдуць тэхнічнае вывучэнне на авіяцыйнай базе і максімум праз два тыдні заступяць на абарону Беларусі ў паветранай прасторы. "Гэта не крайняя партыя. У далейшым будзе паступаць новая тэхніка, абараназдольнасць нашых паветраных граніц будзе ўзрастаць", - дадаў Аляксандр Бяляеў.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі