
Фота "Ваяр"
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па запрашэнні беларускага боку 24 красавіка ў Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў ваенным парадзе, прысвечаным святкаванню 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прыбылі ваеннаслужачыя Народна-вызваленчай арміі Кітая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
З заўтрашняга дня ў рамках падрыхтоўкі да парада кітайскія ваеннаслужачыя пачнуць сумесныя трэніроўкі.-0-