Павел Бялюцін. Скрыншот відэа "Беларусь 1"
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі даставілі ў Беларусь з-за мяжы двух абвінавачаных, якія планавалі сілавое звяржэнне ўлады, у тым ліку атаку дронаў на Беларускую АЭС. Аб гэтым расказалі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
Сіламі КДБ у Беларусь дастаўлены збеглы экстрэміст Павел Бялюцін, які абвінавачваецца ў тым ліку ў планаванні атакі дронаў на БелАЭС. "Дастаўка ў Беларусь Паўла Бялюціна - гэта апагей знешняй разведкі, якая доўжылася 732 дні. Усе падрабязнасці аперацыі будуць прадстаўлены пазней", - сказаў начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.
Таксама ў краіну дастаўлены збеглы тэрарыст Васіль Грачыха. Ён расказаў пра свой удзел у тэрарыстычнай арганізацыі "Полк Каліноўскага", назваў імёны сваіх "пабрацімаў".
"Камітэт дзяржаўнай бяспекі неаднаразова заяўляў, што асобы, якія ўчынілі злачынствы, асабліва цяжкія злачынствы супраць дзяржавы, дзе б яны ні знаходзіліся, будуць жыць з думкай аб тым, што непазбежна настане час расплаты", - заявіў Канстанцін Бычак.-0-