Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2024, 12:25

 У БДУ расказалі аб асаблівасцях прыёмнай кампаніі - 2024

Фота з архіва
Фота з архіва
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім дзяржаўным універсітэце расказалі аб асаблівасцях прыёмнай кампаніі - 2024, паведамляе БЕЛТА.

Сярод асаблівасцей прыёмнай кампаніі БДУ гэтага года - павелічэнне плана прыёму на мэтавую падрыхтоўку. Ён складае 113 месцаў на 31 спецыяльнасць. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца абітурыенты, якія маюць сярэдні бал дакумента аб адукацыі не ніжэй за 7, за выключэннем найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей. У 2023 годзе на 22 спецыяльнасці па мэтавым прыёме залічаны 102 абітурыенты.

Акрамя таго, у гэтым годзе пашыраны пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, на якія без уступных іспытаў залічваюцца пераможцы абласных алімпіяд і медалісты. Цяпер у гэты пералік уключаны дзевяць спецыяльнасцей Белдзяржуніверсітэта: рамана-германская філалогія, руская філалогія, беларуская філалогія, геаграфія, прыкладная фізіка, фізіка, камп'ютарная фізіка, радыёфізіка і інфармацыйныя тэхналогіі, матэматыка. У мінулым годзе ў ВНУ было прынята 95 абітурыентаў гэтай катэгорыі.

Таксама павялічаны пералік педагагічных спецыяльнасцей, на якія без экзаменаў будуць залічвацца пераможцы абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, медалісты і па рэкамендацыі - выпускнікі педагагічных класаў. У гэтым годзе прыём будзе ажыццяўляцца на 11 спецыяльнасцей: гісторыя, беларуская філалогія, руская філалогія, музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны, біялогія, геаэкалогія, геаграфія, матэматыка, фізіка, хімія, хімія (навукова-педагагічная дзейнасць). У 2023 годзе па гэтай траекторыі было залічана 48 абітурыентаў.

Пашыраны і пералік спецыяльнасцей, куды могуць паступаць па гутарцы выпускнікі адукацыйных праграм Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, у спісе цяпер 38 спецыяльнасцей БДУ.

Выпускнікі ліцэя БДУ залічваюцца ва ўніверсітэт без уступных іспытаў пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 9 (дзевяць) балаў па вучэбных прадметах, якія адпавядаюць прадметам профільных іспытаў, адзнак не ніжэй за 8 (восем) балаў па ўсіх астатніх вучэбных прадметах, за выключэннем спецыяльнасцей "міжнародныя адносіны", "міжнароднае права", "правазнаўства", "эканамічнае права", "дзяржаўнае кіраванне і права", "усходазнаўства". У мінулым годзе залічана 94 абітурыенты гэтай катэгорыі.

Таксама асаблівасцю гэтага года стала рэзерваванне месцаў на агульны конкурс: для паступаючых па мэтавым прыёме і без уступных іспытаў выдзяляецца не больш за 80 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму па спецыяльнасці.

Што датычыцца паступаючых па АДЭ, то квота для расіян, якія паступаюць на спецыяльна выдзеленыя месцы без уступных іспытаў, складае 63 месцы.

Сёння пачаў работу асабісты кабінет абітурыента БДУ. Рэсурс дае магчымасць прайсці электронную рэгістрацыю: запоўніць анкету і заяву, загрузіць фатаграфію. Электронны кабінет не замяняе падачы дакументаў асабіста абітурыентам, а толькі дае магчымасць паступаючым звяртацца адразу ў сакратарыят сваіх факультэтаў, мінаючы грамадскую прыёмную камісію. Да моманту падачы дакументаў рэсурс з'яўляецца альтэрнатывай папярэдняй рэгістрацыі: можна шматразова мяняць даныя і спецыяльнасці, рэдакціраваць звесткі і г.д. Пасля прыёму дакументаў кабінет выконвае толькі інфармацыйную функцыю. У прыватнасці, на працягу ўсёй прыёмнай кампаніі ў анлайн-рэжыме на персанальных камп'ютарах, планшэтах, смартфонах можна будзе сачыць за падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе, які складваецца, і бягучым прахадным бале на выбраную спецыяльнасць. Пасля завяршэння ў асабістым кабінеце адлюстроўваюцца звесткі аб залічэнні.

Таксама ў БДУ ўжо працуе гарачая тэлефонная ліні прыёмнай камісіі. Звярнуцца па ўсіх пытаннях паступлення, падачы дакументаў можна па тэлефоне 8 (017) 209 50 85 у будныя дні з 9.00 да 17.00 (абед з 13.00 да 14.00), у суботу з 9.00 да 14.00 без абеду. Выхадны - нядзеля. Таксама з гэтымі пытаннямі можна звярнуцца ў сакратарыят прыёмнай камісіі БДУ па адрасе: Мінск, пр.Незалежнасці, 4, каб.116.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі