Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2023, 12:37

У БДУ будуць рыхтаваць спецыялістаў у сферы дзяржаўнага аўдыту

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У БДУ будуць рыхтаваць спецыялістаў у сферы дзяржаўнага аўдыту, паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, асаблівая ўвага ўдзяляецца прафесійнаму ўзроўню і прафесійнай падрыхтоўцы супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю. "Мы вельмі цесна ўзаемадзейнічаем з Нацыянальнай акадэміяй навук. У гэтым годзе мы пайшлі далей - па даручэнні кіраўніка дзяржавы Інстытут эканомікі цяпер ужо двайнога падпарадкавання - НАН і КДК. Выпрацаваны шэраг тэм, па якіх будзем супрацоўнічаць у гэтым годзе, - адзначыў Васіль Герасімаў. - Другі важны крок - стварэнне вучэбнай дысцыпліны "дзяржаўны аўдыт" у БДУ".

Паводле яго слоў, набор пачынаецца ўжо ў гэтым годзе. "Плануецца, што гэта будзе спецыяльнасць даволі запатрабаваная і цікавая. Гэта не толькі бухгалтарскі ўлік. Гэта людзі, якія змогуць працаваць у любой дзяржструктуры, на буйных прадпрыемствах, у аўдытарскіх кампаніях. І цалкам магчыма мы выйдзем яшчэ на супрацоўніцтва з МДУ. Гэта значыць узровень будзе такі даволі сур'ёзны", - дадаў старшыня КДК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі