Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 красавіка 2021, 13:19

У БДУ 29 красавіка назавуць уладальніц тытула "Жанчына года"

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні векавога юбілею ў БДУ вызначаць уладальніц тытула "Жанчына года". Урачыстае ўшаноўванне пераможцаў адбудзецца 29 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

"Конкурс такога маштабу ўпершыню арганізуецца ў БДУ і прымеркаваны да важнай падзеі ў гісторыі беларускай ВНУ і нашай краіны. БДУ стаў першай і галоўнай ВНУ Беларусі, з яго пачынаецца станаўленне айчыннай вышэйшай адукацыі, фарміраванне навуковых школ і падрыхтоўка кадраў для розных галін эканомікі", - расказалі ў прэс-службе.

На працягу амаль трох месяцаў журы аналізавала педагагічную, навуковую, грамадскую і адміністрацыйную дзейнасць супрацоўніц БДУ, каб вызначыць імёны пераможцаў, лаўрэатаў і фіналістаў конкурсу. Уладальніц ганаровага тытула назавуць у пяці намінацыях: "Навуковыя дасягненні", "Вучэбна-метадычная работа", "Кіруючая работа", "Работа са студэнтамі" і "Лепшы работнік". Усяго будзе ўзнагароджана 45 жанчын, чые высокія вынікі ў прафесіі павышаюць прэстыж універсітэта ў Беларусі і за мяжой. Пераможцам уручаць каштоўныя падарункі, падарункавыя сертыфікаты і дыпломы.

Свята завершыцца музычным канцэртам. На сцэне выступяць калектывы БДУ: мужчынскі склад фолк-бэнда "Неруш", ансамбль танца "Крыжачок", дзіцячы калектыў "Літарынка". Свае нумары таксама прадставяць Віталь Дроб, Егіязар Фарашан і іншыя.

Усяго ў БДУ амаль 7,4 тыс. супрацоўнікаў, з іх звыш 4,7 тыс. жанчын. Сярод жанчын з вучонай ступенню доктара навук - 78 супрацоўніц, кандыдатаў навук - 725. Жанчыны ўваходзяць у прарэктарскі і дэканскі корпус, узначальваюць галоўныя ўпраўленні, грамадскія арганізацыі ўніверсітэта.

Арганізатарам конкурсу выступае Саюз жанчын БДУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі