14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 14 сакавіка поезд нумар 3 Масква - Брэст адпраўленнем з Масквы 13 сакавіка ў 22.12 з прыбыццём у Брэст 14 сакавіка ў 10.23 па тэхнічных прычынах паступіў ад ААТ "РЧ" са спазненнем. Аб гэтым БЕЛТА праінфармавалі ў БЧ.
У БЧ удакладнілі, што поезд нумар 3 Масква - Брэст прыбудзе ў пункт прызначэння з затрымкай арыенціровачна на 1 гадзіну 30 мінут.
У сувязі са спазненнем названага поезда, у складзе якога група бесперасадачных вагонаў Масква - Гродна, поезд нумар 687 Мінск - Гродна адправіўся са станцыі Мінск-Пасажырскі таксама з затрымкай і прыбудзе ў Гродна са спазненнем арыенціровачна на 1 гадзіну.
Беларуская чыгунка прымае аператыўныя меры па скарачэнні часу затрымкі гэтых паяздоў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.
Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за нязручнасці.-0-