Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2022, 11:54

У Баранавічах на месцы гібелі лётчыкаў Нічыпарчыка і Куканенкі пачалі ўзводзіць помнік

8 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Баранавічах пачалі ўзводзіць помнік на месцы гібелі лётчыкаў Лідскай штурмавой авіябазы маёра Андрэя Нічыпарчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гарвыканкаме.

На вуліцы Розы Люксембург выдзелілі пляцоўку пад будаўніцтва, работы пачаліся ўжо. На пастаменце ўстановяць скульптурную кампазіцыю ў выглядзе адлятаючых у неба двух каваных жураўлёў на фоне сілуэта самалёта Як-130. Камунальныя службы займаюцца добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Намечанае плануецца выканаць да канца красавіка - пачатку мая.

Акрамя таго, у Баранавічах у гонар герояў Беларусі Андрэя Нічыпарчыка і Мікіты Куканенкі плануецца назваць дзве вуліцы ў новым мікрараёне Паўночны-2.

З моманту трагедыі ў небе над Баранавічамі мінуў практычна год. Ваенны самалёт Як-130 Лідскай штурмавой авіябазы пацярпеў крушэнне 19 мая. Экіпаж загінуў. Ад моманту ўзнікнення аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта прайшло крыху больш за мінуту. На вышыні амаль 50 м пілотам удалося стабілізаваць напрамак палёту і накіраваць Як-130 у адзіны пункт, які быў па-за жылымі пабудовамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі