Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лістапада 2022, 17:26

У банк даных "Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь" ўнесены звесткі аб больш як 550 тыс. загінулых

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У банк даных "Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь" унесены звесткі аб больш як 550 тыс. загінулых, паведаміў журналістам начальнік упраўлення па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Міністэрства абароны Сяргей Варановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Захаванне праўды аб Вялікай Айчыннай вайне і гераічнай перамозе стала духоўна-маральнай асновай нашых грамадзян і дзяржавы. Народ Беларусі шануе і захоўвае памяць аб загінулых, належным чынам даглядае воінскія мемарыялы і брацкія магілы, памятныя месцы воінскай славы. У Рэспубліцы Беларусь на дзяржаўным уліку знаходзіцца 8177 воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, у якіх пахаваны больш як 2 млн чалавек", - расказаў Сяргей Варановіч.

Паводле яго слоў, у аўтаматызаваны банк даных "Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь" унесены звесткі аб больш як 550 тыс. загінулых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі