Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2021, 14:53

У арганізацыях аховы здароўя за год створана 159 прафсаюзных пярвічак

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За год у арганізацыях аховы здароўя створана 159 прафсаюзных пярвічак, паведаміў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя (БПРАЗ) Вячаслаў Шыла на пленуме Рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Разумеючы важнасць пастаўленых Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі задач, прафсаюз праводзіў актыўную работу па стварэнні пярвічных прафсаюзных арганізацый. За 2021 год створана 159 пярвічных прафсаюзных арганізацый", - сказаў Вячаслаў Шыла.

Ён адзначыў, што арганізацыйнае ўмацаванне прафсаюза, якое магчыма за кошт як павышэння яго аўтарытэту і ўплыву ў грамадстве, так і прыцягнення новых членаў, з'яўляецца важнейшай задачай бягучага перыяду. Дзякуючы сістэмнай рабоце па ўмацаванні прафсаюзных радоў і матывацыі прафсаюзнага членства ўдалося не толькі захаваць прафсаюзныя арганізацыі, але і значна павялічыць іх колькасць.

"Работа па ўмацаванні прафсаюзных радоў, матывацыі прафсаюзнага членства патрабуе пастаяннага ўдасканалення яе форм і метадаў, надання ёй пэўнай сістэмнасці і ў далейшым павінна з'яўляцца прыярытэтным напрамкам дзейнасці ўсіх арганізацыйных структур нашага прафсаюза", - сказаў Вячаслаў Шыла.

Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя аб'ядноўвае ў сваіх радах больш за 327 тыс. членаў прафсаюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі