Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2019, 12:38

У Акадэміі МУС павялічаць колькасць спецыяльных прадметаў па раскрыцці кіберзлачынстваў

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Акадэміі МУС працуюць над павелічэннем колькасці спецыяльных прадметаў па раскрыцці кіберзлачынстваў, паведаміў журналістам начальнік Акадэміі МУС Сяргей Дарошка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Працуем над тым, каб з'явілася больш прадметаў, якія садзейнічалі б раскрыццю злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Мы бачым, што злачыннасць ідзе ў ІТ-сферы, і МУС рэагуе на гэта", - сказаў Сяргей Дарошка. Ён дадаў, што спецыяльнасць для падрыхтоўкі спецыялістаў па барацьбе з высокатэхналагічнымі злачынствамі ўжо ёсць.

Сёння ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага сцяга прайшоў урачысты выпуск курсантаў Акадэміі МУС, дыпломы атрымаў 371 лейтэнант. Прысутнічалі больш за тысячу гасцей - родных і блізкіх маладых праваахоўнікаў.

Пасля водпуску больш як 370 новаспечаных лейтэнантаў прадоўжаць службу ў падраздзяленнях Міністэрства ўнутраных спраў, Следчым камітэце, Дзяржаўным пагранічным камітэце, Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Міністэрстве абароны.

Па традыцыі выпускнікі развіталіся са сцягам Акадэміі МУС і прайшлі ўрачыстым маршам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі