Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 5 тыс. членаў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, паведаміў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вялікая ўвага пры падрыхтоўцы выбараў Прэзідэнта ўдзелена навучанню членаў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій. Больш за 5 тыс. чалавек прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Праведзена падрыхтоўка трэнераў для наступнага навучання членаў участковых камісій. Падрыхтаваны сцэнарыі трэнінгу, а таксама навучальны фільм з дэталёвым растлумачэннем дзеянняў членаў участковых камісій пры правядзенні выбараў на выбарчых участках", - расказаў Ігар Карпенка.
Паводле яго слоў, на месцах згодна з графікамі праводзяцца трэнінгі для старшынь участковых камісій па растлумачэнні асаблівасцей бягучай выбарчай кампаніі, разглядаюцца складаныя, правакацыйныя сітуацыі, якія ўзнікалі на мінулых выбарах. "Адпрацаваны механізм узаемадзеяння членаў камісій з праваахоўнымі органамі для забеспячэння бяспекі на ўчастках для галасавання, - падкрэсліў кіраўнік ЦВК. - Старшыні ўчастковых камісіі праводзяць навучанне з астатнімі членамі камісій".

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-