ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 23 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2020, 14:16

У Адміністрацыі Прэзідэнта не задаволены работай са зваротамі грамадзян на мясцовым узроўні

Фота з архіва
Фота з архіва

12 лютага, Барысаў /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя пытанні, звязаныя са зваротамі грамадзян, на мясцовым узроўні вырашаюцца недастаткова прафесійна і якасна. Аб гэтым кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка заявіў на сустрэчы з калектывам завода "БЕЛДЖЫ", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шэраг пытанняў, якія павінны вырашацца на мясцовым узроўні, вырашаюцца недастаткова прафесійна і якасна. Я разумею, што сярод зваротаў ёсць тыя, якія могуць быць надуманымі або неаб'ектыўнымі. Але ў сваёй большасці яны справядлівыя", - канстатаваў Ігар Сергяенка.

Паводле яго слоў, у Адміністрацыі Прэзідэнта аналізуюць не толькі звароты, што паступаюць да іх, але і манітораць сродкі масавай інфармацыі - як дзяржаўныя, так і прыватныя. Грамадзян часцей за ўсё хвалююць сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі, утрыманне дарог, добраўпарадкаванне гарадоў, высечка дрэў. "Усё павінна рабіцца разумна, прафесійна, з улікам меркавання людзей", - падкрэсліў Ігар Сергяенка. Ён звярнуў увагу, што ўлады на месцах павінны часцей праводзіць грамадскія абмеркаванні і растлумачваць людзям, што і як плануецца змяніць у іх населеных пунктах.

"Падыход адзін - пытанні павінны здымацца на мясцовым узроўні", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі.

Ігар Сергяенка закрануў развіццё Барысаўскага раёна і самога горада. На яго думку, аб наяўнасці праблем у рэгіёне сведчыць павелічэнне колькасці зваротаў, што паступаюць у Адміністрацыю Прэзідэнта. У 2019 годзе іх колькасць вырасла больш як на 30 працэнтаў у параўнанні з 2018-м. Сярод праблем ён назваў невыкананне праграмы па будаўніцтве жылля, затрымкі зарплат на некаторых прадпрыемствах, праблемы ў сферы сельскай гаспадаркі. Разам з тым Ігар Сергяенка адзначыў прамысловы патэнцыял Барысава, развіццё тут сферы паслуг. Горад, паводле яго слоў, павінен стаць пунктам паскоранага развіцця рэгіёна.

Наведваючы "БЕЛДЖЫ", кіраўнік Адміністрацыі азнаёміўся з работай прадпрыемства і правёў на заводзе асабісты прыём грамадзян. На прадпрыемстве яму таксама паказалі мадэльны рад аўтамабіляў Geely і новы красовер Coolray.

Цяпер на "БЕЛДЖЫ" працуюць больш як 1,3 тыс. чалавек. Сярэдняя зарплата тут складае каля Br1237. У 2019 годзе аб'ём прамысловай вытворчасці на заводзе перасягнуў Br605 млн - гэта больш за 20,1 тыс. аўтамабіляў. З іх рэалізавана 17,6 тыс. Большасць машын была прададзена ў Расіі (10,7 тыс.), астатняя частка (амаль 7 тыс.) - у Беларусі. Чысты прыбытак "БЕЛДЖЫ" за мінулы год склаў Br27,3 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі