Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 кастрычніка 2024, 09:25

У 16 раёнах Беларусі дзейнічае забарона на наведванне лесу, у адным - абмежаванне

Фота з архіва
Фота з архіва
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 16 раёнах Беларусі дзейнічае забарона на наведванне лесу, у адным - абмежаванне. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з данымі на 8.35, забароны ўведзены ў васьмі раёнах Брэсцкай вобласці - Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Жабінкаўскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Ляхавіцкім, Маларыцкім. Чырвоным на карце абазначаны пяць раёнаў Магілёўскай вобласці - Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Хоцімскі. Забарона на наведванне ўведзена ў трох раёнах Гомельскай вобласці - Веткаўскім, Добрушскім і Гомельскім, у Лоеўскім раёне наведванне лясных масіваў абмежавана. Ва ўсіх астатніх раёнах Беларусі наведваць лес можна свабодна.

Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі