Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 сакавіка 2023, 11:06

Тытула "Каралева студэнцтва" ўдастоена расіянка Айыына Пудава

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тытула "Каралева студэнцтва - 2022" удастоена студэнтка 3-га курса Інстытута псіхалогіі Паўночна-Усходняга федэральнага ўніверсітэта імя М.К.Амосава Айыына Пудава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяўчына займаецца фларыстыкай, мадэлінгам, валейболам. "Я іграю на некалькіх музычных інструментах, з'яўляюся трэнерам па зумбе. Маё жыццёвае крэда: усё, што ні робіцца, - да лепшага", - расказала Айыына Пудава.

Тытула "І Віцэ-каралева студэнцтва - 2022" удастоена студэнтка 3-га курса факультэта эканомікі і бізнес-кіравання Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ганна Іванова. "Я прымаю актыўны ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці, планую пасля заканчэння ўніверсітэта паступіць у магістратуру, - адзначыла студэнтка. - З'яўляюся ўдзельніцай творчых калектываў. Займалася лёгкай атлетыкай, люблю гатаваць, эксперыментаваць на кухні, падарожнічаць. Але галоўным сваім захапленнем лічу харэаграфію, якая з'яўляецца неад'емнай часткай майго жыцця, зараджае, дазваляе даць волю пачуццям".

Тытул "ІІ Віцэ-каралева студэнцтва - 2022" падзялілі дзве расіянкі: студэнтка 4-га курса гуманітарнага факультэта Цюменскага дзяржаўнага ўніверсітэта (філіял у г.Табольску) Табольскі педагагічны інстытут імя Д.І.Мендзялеева Арыяна Гайнуліна і студэнтка 2-га курса магістратуры будаўнічага факультэта Варонежскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Паліна Шыркова.

Арыяна Гайнуліна - намеснік старшыні маладзёжнага савета па нацыянальна-культурных аўтаноміях, дыяспарах і канфесіях Табольска. "У інстытуце займаюся навуковай дзейнасцю па напрамку "цюркалогія", у 2022 годзе ў складзе навуковай каманды выйгралі грант Расійскага навуковага фонду, дзякуючы гэтай перамозе ЦюмДУ ўвайшоў у топ-10 універсітэтаў краіны. Сумяшчаю вучобу з работай намесніка кіраўніка па СМІ ў школе інжынернага рэзерву пры ЦІУ і з нядаўняга часу журналістка канала "Табольскі час", - расказала дзяўчына.

Паліна Шыркова працуе арганізатарам мерапрыемстваў у сваім горадзе. "Я люблю ствараць цудоўныя і запамінальныя святы, бачыць усмешкі людзей і дарыць ім эмоцыі. Таксама я пачала праходзіць навучанне на фітнес-трэнера, таму што не ўяўляю сваё жыццё без здаровага ладу жыцця і спорту", - адзначыла студэнтка.

"Каралевай студэнцтва online" стала студэнтка 4-го курса лячэбнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Наталля Папко. Наталля - будучы ўрач, сумяшчае спевы ў вакальнай студыі "Настрой" са званнем "народны самадзейны калектыў Рэспублікі Беларусь", а таксама актыўную валанцёрскую дзейнасць у прытулках для бяздомных жывёл. "Маё жыццёвае крэда: думаць пра будучыню, памятаць пра мінулае, але жыць цяперашнім", - расказала дзяўчына.

Фінал XXXI Міжнароднага конкурсу прыгажосці і таленту "Каралева студэнцтва" прайшоў 23 сакавіка ў Спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у Мінску. Для арганізатараў і рэжысёрска-пастановачнай групы гэта абсалютна новая і нестандартная пляцоўка, што безумоўна, адкрыла дадатковыя магчымасці і дазволіла прыўнесці ў фінальнае шоу яшчэ больш фішак і навацый.

За тытул "Каралева студэнцтва - 2022" у творчых і інтэлектуальных спаборніцтвах змагаліся 12 пераможніц нацыянальных этапаў праекта - па шэсць ад Беларусі і Расіі.

Арганізатарамі міжнароднага фіналу конкурсу "Каралева студэнцтва - 2022" выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Расійскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі і Нацыянальнай школы прыгажосці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі