Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Тыдзень роднай мовы праходзіць у НАН Беларусі

Грамадства 19.02.2018 | 10:59
Фота з архіва
Фота з архіва

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень роднай мовы праходзіць у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па 23 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Ён прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. У час гэтага Тыдня ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі пройдзе шэраг мерапрыемстваў.

Сёння адбудзецца навукова-практычны семінар "Сусветная мовазнаўчая славістычная бібліяграфія ў інтэрнэце: прынцыпы функцыянавання і практычнае выкарыстанне ў навуковай дзейнасці", які прысвечаны аднаму з важнейшых складнікаў і інструментаў дзейнасці вучоных і журналістаў - навуковай інфармацыі. Удзельнікі атрымаюць рэкамендацыі па практычным выкарыстанні бібліяграфічнай базы iSybislaw і даведаюцца аб разнастайных пошукавых інструментах для эфектыўнай работы з бібліяграфічнай інфармацыяй. Савет маладых вучоных правядзе забаўляльна-адукацыйнае мерапрыемства "Мова-Quiz" для творчай моладзі НАН Беларусі. Удзельнікі гульні-віктарыны змогуць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, логіку, веданне беларускай мовы і культуры.

А 20 лютага ў Інстытуце мовазнаўства НАН пройдзе сустрэча вучоных-мовазнаўцаў з вучнямі гімназіі нумар 23 Мінска. У час сустрэчы будзе праведзена прэзентацыя "Гісторыя беларускага пісьменства". Таксама адбудзецца круглы стол "Беларуская мова і бізнес". На пасяджэнне запрошаны прадстаўнікі беларускіх фірм, кампаній, рэкламных агенцтваў, банкаў, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і інш.

У час міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць", якая пачне работу 21 лютага, пройдзе прэзентацыя юбілейнага выдання "Псалтыра" ў перакладзе на сучасную беларускую мову, адбудзецца круглы стол "На якой мове звяртацца да Бога", прысвечаны праблемам прымянення рэлігійнай тэрміналогіі.

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа правядуць сустрэчу на тэму "Па старонках "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы", удзельнікі якой змогуць павучыцца чытаць старажытныя тэксты і паразважаць аб ролі слоўніка ў сучаснай культуры.

Міжнародны дзень роднай мовы - штогадовае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная яго мэта - захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Графік работы ўстаноў аховы здароўя ў снежаньскія выхадныя і святы У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2018 года.