23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень нулявога траўматызму сярод работнікаў аховы здароўя пройдзе з 23 па 27 верасня і зноў будзе мець тэматычны характар: "Маладыя работнікі - пагаворым пра бяспеку". Аб гэтым БЕЛТА паведаміла галоўны тэхнічны інспектар працы Людміла Марозава.
Яна падкрэсліла, што тэматыка гэтага мерапрыемства аб'яўлена невыпадкова. "Сёння нашы арганізацыі папоўніліся маладымі спецыялістамі, якія прыбылі на першыя рабочыя месцы. Моладзь яшчэ толькі пачынае свой працоўны шлях. І нашай задачай з'яўляецца папярэджанне і недапушчэнне выпадкаў вытворчага траўматызму на іх рабочых месцах. Беручы пад увагу недахоп вопыту, ведаў і кампетэнцый, настаўнікі возьмуць на кантроль правядзенне ў маладых спецыялістаў стажыроўкі, інструктажаў па ахове працы, а таксама навучаць бяспечным прыёмам і метадам правядзення работ", - расказала Людміла Марозава.
Так, на працягу тыдня пройдуць дыскусіі, круглыя сталы, майстар-класы, а таксама трэнінгі па ўсіх актуальных пытаннях, якія ўяўляюць прафесійны інтарэс і практычную карысць як для маладога спецыяліста, так і для арганізацыі ў цэлым.
"Акрамя таго, тэматычная інфармацыйная кампанія пройдзе і для студэнтаў ВНУ, моладзі прапануюць выпрацаваць канкрэтныя прапановы па навучанні і павышэнні кампетэнцый па бяспечных метадах работы будучых маладых спецыялістаў", - расказала спецыяліст.
Людміла Марозава таксама нагадала, што ў ходзе правядзення галіновага мерапрыемства 26 верасня адбудзецца Адзіны дзень бяспекі, у рамках якога ў арганізацыях пройдзе навучанне работнікаў правільным дзеянням пры пажарах і няштатных сітуацыях, а таксама дзеянням па аказанні першай дапамогі.-0-