ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 22 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 красавіка 2018, 09:00

Тыдзень лесу стартуе ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень лесу стартуе ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Акцыя пройдзе з 14 па 21 красавіка. Яе арганізатарам традыцыйна выступае Мінлясгас. У гэтым годзе акцыя прысвечана Году малой радзімы і аднаўленню лясоў, пашкоджаных у выніку масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў. Галоўная мэта мерапрыемства - прыцягненне шырокай увагі грамадскасці да праблем ляснога фонду, папулярызацыя беражлівых адносін да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

Прыняць удзел у акцыі зможа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Лесагаспадарчыя ўстановы краіны забяспечаць дабравольцаў неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам. Для цяперашняй кампаніі лясгасы краіны падрыхтавалі больш за 17 млн штук пасадачнага матэрыялу, з дапамогай якога будуць створаны новыя лясы на плошчы звыш 3,7 тыс. га.

"Беларусы ахвотна далучаюцца да кампаніі. Многія збіраюцца прыняць удзел у акцыі цэлымі сем'ямі. Таксама мерапрыемства актыўна падтрымліваюць прадстаўнікі бізнесу, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых ведамстваў, дэпутацкі корпус і іншыя", - расказалі ў прэс-службе.

Акцыя "Тыдзень лесу" ў гэтым годзе пройдзе 11-ы раз. З кожным годам удзел у мерапрыемстве прымае ўсё большая колькасць беларусаў. У 2016 годзе акцыю падтрымалі 81 тыс. чалавек, у 2017-м - 82,5 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі