Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2020, 15:41

Творчыя работы на конкурс "За што я люблю родную зямлю" можна прыслаць да 20 жніўня

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творчыя работы на конкурс "За што я люблю родную зямлю", прысвечаны Году малой радзімы, можна прыслаць да 20 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

"Чакаецца, што ў работах жыхароў гарадоў і вёсак Беларусі будуць адлюстраваны дасягненні ў развіцці рэгіёнаў краіны, увасоблена пачуццё гонару за сваю малую радзіму і любоў да яе гераічнага мінулага і слаўнага сучаснага", - адзначылі ў НАН. Да ўдзелу прымаюцца арыгінальныя эсэ, вершы, апавяданні, нарысы і іншыя творчыя работы, напісаныя грамадзянамі Беларусі на беларускай мове самастойна або ў суаўтарстве, якія не ўдзельнічалі ў конкурсах і не публікаваліся раней. Прапанаваныя тэмы - "За што я люблю свой край", "Мова маёй малой Радзімы", "Родная зямля - крыніца натхнення", "Квітней, мая Радзіма!".

Ацэнку работ будуць праводзіць супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Крытэрыі ацэнкі - адпаведнасць заяўленай тэме, грамадская актуальнасць, арыгінальнасць, мастацкі ўзровень і дасканалае валоданне мовай. Аб'ём творчых прац - да 10 друкаваных старонак.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў час Тыдня мастацкага слова (з 31 жніўня па 6 верасня) і Дня беларускага пісьменства (6 верасня). Пераможцы конкурсу будуць адзначаны памятнымі прызамі, дыпломамі, граматамі і падзякамі НАН Беларусі. Лепшыя работы будуць апублікаваны асобным зборнікам.

Творчыя работы можна прыслаць да 20 жніўня па адрасе: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 1/2, г.Мінск, 220072 або па электроннай пошце: inlinasbel@tut.by з паметкай “Конкурс”.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі