Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 чэрвеня 2024, 10:08

Творчыя калектывы Беларусі прымуць удзел у ваенна-музычным фестывалі "Спаская вежа"

Фота з Telegram-канала Фестываль "Спаская вежа"
Фота з Telegram-канала Фестываль "Спаская вежа"
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заслужаныя беларускія калектывы - Узорна-паказальны аркестр унутраных войскаў МУС і Ансамбль песні і танца ўнутраных войскаў МУС - выступяць на XVI Міжнародным ваенна-музычным фестывалі "Спаская вежа". Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на дырэкцыю фестывалю.

Удзельнікам фестывалю таксама стане рота спецыяльнага прызначэння (ганаровай варты) 3-й асобнай Чырванасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС Беларусі. "Ужо стаў добрай традыцыяй штогадовы ўдзел у фестывалі нашых сяброў - калектываў з саюзнай і братэрскай дзяржавы, Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе на брусчатку Краснай плошчы ўпершыню ў гісторыі "Спаскай вежы" выйдуць калектывы, якія прадстаўляюць МУС рэспублікі", - падкрэсліў кіраўнік міжнароднага культурнага цэнтра "Спаская вежа" Сяргей Смірноў.

Паводле яго слоў, Узорна-паказальны аркестр унутраных войскаў МУС Беларусі падрыхтаваў спецыяльную музычную праграму, у якой задзейнічаны вакальная і балетная групы Ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў МУС Беларусі. У час выступлення рота спецыяльнага прызначэння (ганаровай варты) выканае страявыя прыёмы са зброяй.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі