3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае ўзбагаціць Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва сваім удзелам у яе рабоце, а таксама скарыстацца перавагамі аб'яднання. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".
"Беларусь разглядае Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва як важную пляцоўку для перагавораў з нашымі традыцыйнымі партнёрамі і сябрамі, - сказаў Сяргей Лукашэвіч. - Зразумела, уступаючы ў гэту арганізацыю, мы разлічваем і ўзбагаціць яе сваёй прысутнасцю, і атрымаць тыя прэферэнцыі, якія нам будуць даступны".
Дыпламат адзначыў, што любая міжнародная арганізацыя - гэта своеасаблівы клуб. Што датычыцца ШАС, то, паводле яго слоў, гэта клуб краін з цеснымі і давернымі адносінамі.
"Гэта не клуб закрытых краін са сваімі спецыфічнымі падыходамі і жаданнем навязаць свой парадак дня сусветнай супольнасці. Тут клуб краін-аднадумцаў. Тут краіны, якія думаюць калі не аднолькава, то вельмі блізка наконт такіх важных момантаў, як будучыня, якія ж інструменты мы будзем выкарыстоўваць, наколькі яны ўзважаныя, збалансаваныя і адпавядаюць інтарэсам перш за ўсё народаў краін, што ўваходзяць у гэту арганізацыю. Мы не сустрэнем у гэтай арганізацыі дамінуючых поглядаў, таго жорсткага націску, пра які мы з вамі добра ведаем", - звярнуў увагу першы намеснік кіраўніка МЗС.-0-