12 кастрычніка, Карма /Кар. БЕЛТА/. Новы загс адкрыў свае дзверы 12 кастрычніка ў гарадскім пасёлку Карма Гомельскай вобласці, які прымае абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адкрыццё аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Кармянскага райвыканкама стала адным з падарункаў жыхарам раёна да свята хлебаробаў. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі ганаровыя госці - кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў, намеснік прэм'ер-міністра Юрый Шулейка, намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак і іншыя.
У сценах новага загса сёння створана і новая сям'я. Пара год ішла да гэтага важнага этапу іх сумеснага жыцця. "Рады, што мы ў такі дзень распісаліся і адкрылі загс. Вельмі станоўчыя эмоцыі. Усё вельмі цудоўна", - падкрэслілі маладыя.-0-