Фота klich.by
29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка правёў асабісты прыём грамадзян у Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прыём грамадзян паказаў, што людзі ідуць з рознымі пытаннямі. Акцэнт мы зрабілі на прыём грамадзян не толькі з Шаркаўшчынскага раёна, але і бліжэйшых раёнаў Віцебскай вобласці. Разглядалі пытанні ў асноўным бытавога плана, міжасобасных адносін, асфальтавання дарог, вяртання грашовых сродкаў нядбайнымі заказчыкамі. Частка пытанняў ляжыць у плоскасці мясцовай выканаўчай улады (дарэчы, некаторыя людзі звярталіся першы раз). Частка патрабуе дадатковага вывучэння. Нехта сёння атрымаў адказ на сваё пытанне, а нехта атрымае ў бліжэйшы час", - расказаў Ігар Сергяенка.
Гэта работа будзе прадоўжана, адзначыў спікер. "Галоўнае ў гэтай рабоце - не павінна быць кампанейшчыны. Яна павінна весціся паслядоўна, пастаянна выканаўчай уладай, дэпутацкім корпусам, усімі службовымі асобамі, - падкрэсліў Ігар Сергяенка. - Самае галоўнае - знаходзіць шляхі вырашэння пытанняў і тлумачыць людзям: штосьці можна сёння вырашыць, штосьці ў перспектыве, а штосьці ў адпаведнасці з нашым заканадаўствам не з'яўляецца магчымым вырашыць. Аб гэтым таксама трэба гаварыць адкрыта".-0-