Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 мая 2024, 16:00

Турызм, пастаўкі тавараў, абмен візітамі. У Мінгарвыканкаме прайшла сустрэча з дэлегацыяй Шанхая

Фота з архіва
Фота з архіва
29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва ў турызме, эканоміцы, культуры і адукацыі абмеркавалі 29 мая на сустрэчы ў Мінгарвыканкаме з дэлегацыяй Шанхая на чале з членам групы партыйнага кіраўніцтва муніцыпальнага ўрада Пэн Чэньлэем. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Адзін з буйнейшых мегаполісаў Кітая з 2019 года з'яўляецца пабрацімам беларускай сталіцы. У мінулым годзе прадстаўнікі Мінска прынялі ўдзел у міжнароднай выстаўцы Chine International Import Expo.

"Рады прымаць дэлегацыю з Шанхая з візітам у адказ, - адзначыла першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч. - У нас адзначаецца дадатная дынаміка тавараабароту. Кітайская Народная Рэспубліка, і Шанхай у тым ліку, падтрымлівае нас у частцы абнаўлення тэхналагічнага абсталявання".

Акрамя эканамічнага ўзаемадзеяння бакі закранулі правядзенне Дзён культуры Мінска і Шанхая, каб жыхары двух гарадоў змаглі больш даведацца аб традыцыях народаў, кантактах паміж моладдзю, магчымасцях атрымання адукацыі. Бакі дамовіліся падпісаць пагадненні паміж шкоалмі, каб дзеці на канікулах маглі прыязджаць адзін да аднаго ў госці. Таксама Надзея Лазарэвіч прапанавала арганізаваць аздараўленчыя туры для кітайскіх турыстаў у беларускія санаторыі.

На сустрэчы падкрэслілі асаблівы інтарэс да развіцця двухбаковых сувязей, адзначылі гатоўнасць да пошуку новых напрамкаў у прамысловай кааперацыі, сферах медыцыны, турызму, адукацыі, навукі і культуры.

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Мінска і Кітая мае ўстойлівую структуру, абапіраючыся на ўзаемадапаўняльныя пастаўкі сыравіны і тэхнікі. У 2023 годзе адзначаўся рост знешняга абароту таварамі. У Кітай пастаўляўся шырокі спектр вырабленай сталічнымі прадпрыемствамі прадукцыі, у тым ліку лесаматэрыялы, мяса і харчовыя субпрадукты свойскай птушкі, шакалад, вымяральныя, або кантрольныя прыборы і інш.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі