Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Турыстычны патэнцыял Браслаўскага раёна неабходна актыўна развіваць - Качанава

Грамадства 16.08.2019 | 19:09
Наталля Качанава
Наталля Качанава

16 жніўня, Браслаў /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Турыстычны патэнцыял Браслаўскага раёна неабходна актыўна развіваць, гэта сфера можа прыносіць сур'ёзны прыбытак усёй краіне. Такое меркаванне выказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава 16 жніўня ў Браславе на пасяджэнні райвыканкама пры разглядзе вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, сёння Беларусь мала зарабляе на турызме з-за недастатковай інфармаванасці аб нашай краіне за мяжой. "Разам з тым вазьміце II Еўрапейскія гульні: якія добрыя водгукі засталіся пра іх ад усіх, хто наведаў. Яшчэ адна ўнікальная падзея - маючы адбыцца лёгкаатлетычны матч ЗША - Еўропа. Самыя моцныя каманды спартсменаў прыедуць да нас. Шмат у чым гэта абумоўлена спакоем, парадкам у Беларусі. А між тым гэта грошы і папулярызацыя іміджу краіны!" - адзначыла Наталля Качанава. На яе думку, Браслаўскі раён з яго ўнікальным хараством прыроды таксама мае вялізны патэнцыял у сферы турызму. "У гэтым заключаецца адна з ключавых кропак росту раёна, вакол якой варта будаваць сур'ёзны план развіцця іншых сфер: развіваць сучасную камфортную інфраструктуру з аб'ектамі грамадскага харчавання, адпачынку, сельскага экатурызму, падцягваць экспарт медыцынскіх паслуг, прыцягваць інвестараў. У вас ёсць магчымасць зарабляць, прыносіць прыбытак раёну, вобласці, усёй краіне", - упэўнена Наталля Качанава.

Асобную ўвагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта засяродзіла на неабходнасці наладжвання шырокага інфармавання аб магчымасцях і турыстычных прапановах Браслаўшчыны праз розныя крыніцы і зацікаўленыя структуры, у тым ліку замежныя.

У якасці станоўчага прыкладу яна прывяла работу арганізатараў фестывалю Viva Braslav. "Інфармацыя з запрашэннем на гэты фестываль за паўгода гучала паўсюль", - адзначыла Наталля Качанава. Вынік заканамерны: у гэтым годзе спартыўна-музычны оўпэн-эйр наведалі 26 тыс. чалавек. Столькі ж турыстаў пабывалі за ўвесь 2018 год у гасцініцах, аздараўленчых арганізацыях і аграэкасядзібах раёна. Апошніх на Браслаўшчыне налічваецца 300, гэта палавіна ўсіх аграэкасядзіб Віцебскай вобласці. І іх, на думку Наталлі Качанавай, тут павінна быць больш. Самую высокую ацэнку яна таксама дала праекту, рэалізаванаму райвыканкамам з ТАА "Кітайска-Еўрапейская Культура "Цзіньжэнь", па распаўсюджванні інфармацыі аб Браслаўскім раёне ў Кітаі.

Разам з тым пра недахоп інфармавання ўнутры Беларусі аб магчымасцях раёна паказальна сведчыць наступны факт. Некалькі гадоў таму для прыцягнення інвестараў распараджэннем кіраўніка дзяржавы было ўзгоднена прадастаўленне 100 зямельных участкаў на тэрыторыі раёна для размяшчэння аб'ектаў турыстычнай сферы, у тым ліку аграэкатурызму. Цяпер толькі пяць з іх запатрабаваны. "Ёсць над чым працаваць. Самае галоўнае - бачыць мэту, да якой трэба імкнуцца", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Разам з тым кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі акцэнтавала ўвагу на неабходнасці падцягваць усе сферы: "Эканоміка - аснова ўсяго: будзе яна, будуць і магчымасці вырашаць іншыя задачы, якія стаяць перад вамі па сацыяльных аб'ектах, будаўніцтве і іншых напрамках".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.