Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 красавіка 2019, 16:52

Турчын: стварэнне прадпрыемстваў і рабочых месцаў - зона адказнасці старшынь райвыканкамаў

25 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Пытанне стварэння новых прадпрыемстваў, рабочых месцаў знаходзіцца ў зоне прамой адказнасці старшынь райвыканкамаў. На гэтым першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын акцэнтаваў сёння ўвагу ўдзельнікаў пасяджэння Гомельскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні абмеркавалі квартальныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельскай вобласці. Аляксандр Турчын падкрэсліў, што пры ацэнцы работы старшынь райвыканкамаў павінны быць улічаны многія фактары. Стварэнне прадпрыемстваў, рабочых месцаў, забеспячэнне неабходных умоў, у тым ліку і для прыцягнення інвестараў, - усё гэта знаходзіцца ў зоне прамой адказнасці старшынь райвыканкамаў, засяродзіў увагу ён.

Гаворачы аб заработнай плаце, першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што сёння па краіне ў сярэднім выйшлі на ўзровень Br1 тыс. У той жа час у Гомельскім рэгіёне 22 прадпрыемствы з зарплатай менш як Br400, пры гэтым 90 працэнтаў з іх - у сельскагаспадарчай сферы. Вырашэнне гэтага пытання таксама знаходзіцца ў зоне адказнасці кіраўнікоў мясцовай вертыкалі. Да 1 ліпеня ні аднаго прадпрыемства з зарплатай ніжэйшай за Br400 быць не павінна, актуалізаваў задачу Аляксандр Турчын. Ён падкрэсліў і важнасць захавання ўвязкі росту заработнай платы і прадукцыйнасці працы.

Таксама першы намеснік прэм'ер-міністра лічыць неабходным у сферы сельскай гаспадаркі дакладна вызначыць, што вырабляць і куды прадаваць. "Трэба ставіць канкрэтныя задачы па кожным годзе", - упэўнены ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі