Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Турчын: пошта адыгрывае вялікую ролю ў стварэнні камфорту ў вёсцы

Грамадства 21.05.2019 | 11:07
Аляксандр Турчын. Фота з архіва
Аляксандр Турчын. Фота з архіва

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын 20 мая ацаніў комплекс новых паслуг РУП "Белпошта", рэалізаваных сумесна з ААТ "ААБ Беларусбанк" у рэгіёнах па даручэнні ўрада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Больш за 800 вясковых аддзяленняў паштовай сувязі цяпер даюць мясцовым жыхарам магчымасць папоўніць дзеючую або атрымаць новую банкаўскую картку, адкрыць укладны рахунак (даступна 7 відаў укладаў). А з 17 мая ў іх можна аформіць дакументы на атрыманне крэдыту і ўжо літаральна праз тры дні распараджацца крэдытнымі сродкамі.

Пры наведванні вясковых аддзяленняў таксама разгледжаны пытанні рэалізацыі пілотнага праекта РУП "Белпошта" - "Мабільны паштальён". Плануецца, што да канца 2019 года работнік пошты зможа аказваць дома або ў офісе кліента ўвесь комплекс паштовых, фінансавых і дзяржаўных паслуг, даступных у паштовых аддзяленнях. Бліжэй да насельніцтва стане анлайн-гандаль: РУП "Белпошта" развіваецца як сур'ёзны ігрок рынка анлайн-рэтэйла.

Асобна Аляксандр Турчын спыніўся на пытанні паштовай дастаўкі лекавых прэпаратаў вясковым жыхарам. Паводле слоў паштальёнаў, такая паслуга будзе запатрабавана, асабліва сярод пажылых грамадзян тых населеных пунктаў, дзе няма аптэкі або ФАПа ў крокавай даступнасці. Міністэрству аховы здароўя даручана аператыўна прапрацаваць усе пытанні, уключаючы пры неабходнасці змяненне заканадаўчай базы, і рэалізаваць гэты праект.

"Наша агульная задача - максімальна наблізіць увесь спектр аказваемых поштай, банкаўскай сістэмай паслуг да насельніцтва, нягледзячы на тое, дзе грамадзянін пражывае - у вялікім горадзе або ў вёсцы. Стварэнне камфортных умоў для жыцця і работы ў вёсцы - менавіта на гэта нацэльвае нас кіраўнік дзяржавы, і менавіта ў гэтым рэчышчы выбудаваны адзін з напрамкаў работы ўрада, міністэрстваў, іншых зацікаўленых. Пошта - вельмі добры партнёр, паколькі паштальён у літаральным сэнсе кожны дзень прыходзіць да нас у дом, прыносіць газеты і часопісы, пісьмы. А для людзей сталага ўзросту гэта яшчэ і дастаўка пенсіі", - адзначыў Аляксандр Турчын.

Паводле яго слоў, пашыраючы спектр аказваемых паслуг, нельга забываць і аб павышэнні заработнай платы паштальёнаў. Гэтыя задачы павінна вырашыць распрацоўваемая РУП "Белпошта" сістэма матэрыяльнага стымулявання работнікаў аддзяленняў паштовай сувязі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.