.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Малавоблачна -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2021, 11:42

Туман, снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 24 лютага

Фота з архіва
Фота з архіва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Туман, снег і галалёдзіца на асобных участках дарог чакаюцца ў Беларусі 24 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень пераважна па ўсходняй палове пройдуць ападкі - снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы па паўночным усходзе месцамі прагназуецца моцны снег, мяцеліца. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с, уначы па ўсходзе парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля па захадзе да мінус 14 градусаў па ўсходзе Беларусі. Удзень будзе плюс 4-10, па ўсходзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі