2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння раніцай у асобных раёнах рэспублікі чакаецца туман. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Як прагназуюць сіноптыкі, сёння ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, удзень пераважна без ападкаў. Раніцай у асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд. Вецер будзе паўднёвы 3-8 м/с.
Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад 1 да 6 градусаў цяпла. Цяплей за ўсё ў Брэсце - ад 4 да 6 градусаў са знакам плюс, плюс 3-5 чакаецца ў Гродне, у Мінску - плюс 2-4 градусы. У Віцебску, Магілёве і Гомелі тэмпература складзе ад 1 да 3 градусаў цяпла.-0-