Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2023, 09:01

Туман і галалёдзіца: МНС папярэджвае аб небяспецы з-за ўмоў надвор'я

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папярэджвае аб небяспецы пры тумане і галалёдзіцы 22 сакавіка, паведамляе БЕЛТА.

Фактары небяспекі пры такіх з'явах надвор'я - пашкоджванне або абрыў ліній сувязі і электраперадачы, зніжэнне бачнасці, ускладненне руху транспарту. Павялічваецца верагоднасць дарожна-транспартных здарэнняў і рызыка траўматызму насельніцтва. Станоўчая тэмпература выклікае раставанне снежнага покрыва, у выніку пагаршаецца гідралагічная абстаноўка: можа ўзнікаць затапленне ад рэк і талай вады, асабліва ў нізінных участках мясцовасці. Лёд на вадаёмах страчвае трываласць, адпаведна ўзрастае рызыка небяспекі няшчасных выпадкаў.

Згодна з данымі Белгідрамета, сёння па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўночным захадзе невялікія кароткачасовыя дажджы. У ранішні час месцамі туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра складзе ад 8 да 14 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да 16 градусаў вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі