Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2019, 15:19

Туман і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 5 снежня

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Туман і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 5 снежня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы па ўсходзе краіны невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, на дарогах галалёдзіца, уначы і раніцай у асобных раёнах галалёд. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4, удзень будзе ад нуля да 5 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі