Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2021, 12:47

Туман і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 26 сакавіка

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Туман і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 26 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. У начны і ранішні час месцамі прагназуюцца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, па паўднёвым усходзе да мінус 5 градусаў. Удзень будзе плюс 6-11, па заходняй палове краіны да 13 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі