Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2020, 11:57

Туман і галалёд чакаюцца месцамі па Беларусі 1 снежня

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Туман і галалёд чакаюцца месцамі па Беларусі 1 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі магчымы невялікі снег, удзень будзе без істотных ападкаў. Месцамі чакаюцца слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, удзень - ад мінус 3 да плюс 2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі