Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2022, 12:09

Туман і да +25°С чакаецца ў Беларусі 25 мая

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Слабы туман раніцай і да 25 градусаў цяпла ўдзень чакаецца ў Беларусі 25 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду, 25 мая, чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі раніцай і ўдзень месцамі па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час у асобных раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 4 да плюс 10 градусаў, па паўднёвым захадзе - плюс 11-13 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 19-25 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі