Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2020, 14:00

Туман і да 17 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 18 сакавіка

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Туман і да 17 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 18 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна будзе без ападкаў, толькі ў другой палавіне дня ў асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Вецер будзе паўднёва-заходні 4-9 м/с, удзень парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час будзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 8-14, а па паўднёвым захадзе краіны - да 15-17 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі