Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2021, 09:02

Туман і да +12°С чакаецца ў Беларусі 25 кастрычніка

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уначы і раніцай 25 кастрычніка месцамі па краіне чакаецца туман, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна будзе без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень - паўднёва-заходні ўмераны.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса. Максімальная ўдзень - 6-12 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі