Фота belarustourism.by
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйны тур у Тулу арганізавалі для беларускіх тураператараў. Аб планах далейшага супрацоўніцтва БЕЛТА расказалі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Паездка была прымеркавана да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гасцям прэзентавалі новы ваенна-патрыятычны маршрут "Адзін лёс - адна Перамога". Ён уключаў мемарыял "Абаронцам неба Айчыны", плошчу Перамогі, якія ўвекавечылі подзвіг савецкіх воінаў, музей абароны Тулы і "Браняпоезд нумар 16", Тульскі дзяржаўны музей зброі, Тульскі крэмль і гістарычны цэнтр горада.
Акрамя таго, удзельнікі інфармацыйнага тура змаглі наведаць парад на плошчы Леніна. А кульмінацыяй стаў круглы стол з прадстаўнікамі тульскай туріндустрыі. Бакі вызначылі прыярытэтныя напрамкі для арганізацыі сумесных турыстычных паездак і абмяняліся вопытам у сферы ваенна-патрыятычнага турызму.
Інфармацыйны тур арганізаваны Міністэрствам культуры і турызму Тульскай вобласці ў рамках падпісанага на XXVII Міжнароднай выстаўцы-кірмашы турыстычных паслуг "Адпачынак-2025" у Мінску пагаднення паміж Нацыянальным агенцтвам па турызме і рэгіянальным фондам "Агенцтва развіцця турызму Тульскай вобласці".-0-