Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2024, 19:08

Цырымонія ўручэння ўзнагарод ХV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" ў Мінску

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску стартавала цырымонія ўручэння ўзнагарод ХV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адзначыць выдатныя дасягненні ў тэлевізійнай сферы краіны за 2022-2023 гады сабраліся вядучыя прадстаўнікі тэлевізійных СМІ Беларусі, журналісты і творчыя работнікі. На сцэну за заслужанымі ўзнагародамі падымуцца самыя яркія прадстаўнікі сучаснай беларускай медыясферы.

Усяго на конкурс было пададзена больш за 220 заявак.

Заснавальнікамі конкурсу выступаюць Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".-0-


Фота Сяргея Шэлега
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі