Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2022, 12:29

Цыклоны і атмасферныя франты прынясуць у Беларусь ветранае надвор'е з ападкамі

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўночнаатлантычныя цыклоны і атмасферныя франты прынясуць у Беларусь ветранае надвор'е з ападкамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Да канца тыдня ў Беларусі чакаецца няўстойлівае і ветранае надвор'е. Чарада паўночнаатлантычных цыклонаў і іх атмасферныя франты будуць прыносіць новыя порцыі ападкаў у выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу", - расказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 28 студзеня, часам пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі чакаецца галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Раніцай і днём у асобных раёнах па поўначы краіны магчыма наліпанне мокрага снегу. Месцамі па краіне, днём па захадзе прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2, удзень - ад мінус 1 да плюс 4.

У суботу, 29 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў марозу, удзень - ад мінус 5 да плюс 1.

У нядзелю, 30 студзеня, у Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я. Пройдуць працяглыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі мяцеліца. У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, днём у асобных раёнах - да 21-24 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў марозу, па захадзе - ад мінус 1 да плюс 1, удзень - ад мінус 2 да плюс 3.

У панядзелак, 31 студзеня, захаваецца ветранае надвор'е. Часам чакаецца снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. У начны час прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў марозу, удзень - ад нуля да мінус 6.

У аўторак, 1 лютага, месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-10 градусаў марозу, днём - мінус 1-7.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі