Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2021, 13:19

Цыклон "Ларс" прынясе ў Беларусь мяцеліцу і парывісты вецер

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цыклон "Ларс" прынясе ў Беларусь мяцеліцу і парывісты вецер, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні чакаецца вельмі няўстойлівае надвор'е. У аўторак, 26 студзеня, праз тэрыторыю Беларусі будзе праходзіць паўднёвы цыклон "Ларс", які абумовіць складаныя ўмовы надвор'я. Часам чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж). Уначы па захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы краіны чакаюцца моцныя ападкі, мяцеліца. Найбольш істотны прырост снежнага покрыва (да 15-20 см) у аўторак чакаецца па захадзе Беларусі", - расказалі ў Белгідрамеце.

Уначы і раніцай 26 студзеня ў асобных раёнах прагназуецца туман. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Уначы па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны будзе ўзмацняцца вецер парывамі да 15-20 м/с, у дзённы час па поўдні месцамі - да 21-23 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 2 да плюс 4.

У сераду, 27 студзеня, захаваюцца складаныя ўмовы надвор'я. На большай частцы Беларусі чакаецца снег, мокры снег, уначы месцамі - моцны снег, мяцеліца. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Уначы і раніцай у многіх раёнах краіны будзе ўзмацняцца вецер парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах - да 23 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5, удзень будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.

У чацвер, 28 студзеня, уначы месцамі, удзень на большай частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў марозу, пры праясненнях - да мінус 9. Удзень будзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса.

У пятніцу, 29 студзеня, часам будзе ісці снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў марозу, пры праясненнях - да мінус 10. Удзень будзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі