18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы пераможцы штогадовага рэспубліканскага творчага конкурсу "Моцная сям'я - моцная дзяржава". Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў час круглага стала "Сямейныя каштоўнасці як фундамент дзяржаўнасці" ў прэс-цэнтры "Дома прэсы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Усяго на конкурс было прадстаўлена больш за 80 работ ад 79 рэдакцый СМІ. З іх дыпломы і грашовыя прэміі атрымалі 12 удзельнікаў. У намінацыі "Лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ" пераможцам стаў калектыў рэдакцыі візуальнай інфармацыі БЕЛТА. Сярод пераможцаў таксама калектыў рэдакцыі УП "Інфармацыйнае агенцтва "Мінская праўда", калектыў газеты "Зара над Сожам" (г.п.Карма) за інфармацыйны праект "Курс на сям'ю", журналіст тэлепраграмы "МКТБ" (Маладзечна) Ала Мархелава і рэдактар аддзела сацыяльных праблем ДУ "Рэдакцыя газеты Чырвоны Кастрычнік" Наталля Явенка за аўтарскую фотакнігу "Ад сям'і - сцяжынка да роду і народу".

У цырымоніі ўзнагароджвання прыняў удзел намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі. "Калі 14 гадоў таму Беларускі саюз жанчын і Міністэрства інфармацыі задумаліся аб стварэнні і правядзенні гэтага конкурсу, яны ўжо глядзелі ў будучыню, яны разумелі, што аб гэтай тэме трэба гаварыць гучна. Сёння сродкі масавай інфармацыі - гэта асноўны праваднік інфармацыі да насельніцтва. Сацыялагічныя службы пацвярджаюць, што давер насельніцтва Беларусі да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі вельмі высокі. Мы чуем аб разнастайных мерах падтрымкі сям'і, якія аказваюцца дзяржавай. Задача СМІ - гаварыць аб гэтым. Гэты конкурс - адна з пляцовак, якая дазваляе знайсці журналістаў, здольных рабіць сваю справу дасведчана, дакладна і самае галоўнае - своечасова. Мы дабіліся таго, што сучасная моладзь разумее, што ў дзяржаве створаны ўсе ўмовы для таго, каб ствараць сям'ю. Перад журналісцкай супольнасцю сёння стаіць задача зрабіць сям'ю моднай і папулярнай. І конкурс нацэлены на гэта", - сказаў намеснік міністра.
Папулярызацыя сям'і і сямейных каштоўнасцей, паводле слоў Дзяніса Язерскага, ідзе паспяхова. "Таму што мы пайшлі ў тым ліку ў маладзёжнае асяроддзе: у TikTok, у Instagram. Прафесіяналы ствараюць такія рэпартажы, якія дазваляюць дастукацца да асноўных носьбітаў - да моладзі. Калі сёння мы не будзем гаварыць пра сям'ю і пра тое, што сёння дзяржава робіць для яе, то заўтра мы сутыкнёмся з тым, з чым сутыкаецца Еўропа, дзе квадроберы і гэтак далей", - дадаў ён.-0-
Фота Надзеі Касцецкай