Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звярнуцца ва ўчастковую камісію для ўключэння ў спіс выбаршчыкаў па месцы жыхарства можна толькі да дня выбараў, заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пачынаючы з 10 студзеня, кожны выбаршчык мае права звярнуцца ва ўчастковую камісію для праверкі звестак пра сябе ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах. Дарэчы, спісы выбаршчыкаў сфарміраваны на падставе даных рэгістра насельніцтва і іншых інфармацыйных рэсурсаў, што аблягчае работу ўчастковых камісій і дазваляе выкарыстоўваць на выбарах найбольш актуальныя звесткі аб выбаршчыках, - сказаў Ігар Карпенка. - У спісы ўключаюцца грамадзяне Беларусі, якія маюць выбарчае права, зарэгістраваны па месцы жыхарства. Пры наяўнасці ў грамадзяніна рэгістрацыі і па месцы знаходжання ён уключаецца ў спіс на ўчастку толькі па месцы знаходжання".
Грамадзяне, у якіх адсутнічае рэгістрацыя на тэрыторыі гэтага ўчастка для галасавання, могуць быць дадаткова ўключаны ў спіс на падставе пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карткі) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання, пры ўмове, што грамадзянін яшчэ не прагаласаваў на ўчастку для галасавання па месцы жыхарства (месцы знаходжання), адзначыў кіраўнік ЦВК.
"Звярнуцца ва ўчастковую камісію для ўключэння ў спіс выбаршчыкаў па месцы жыхарства можна толькі да дня выбараў. Да дакументаў, якія пацвярджаюць пражыванне на адпаведнай тэрыторыі, могуць быць аднесены дагавор найму (зарэгістраваны раённым, гарадскім, пасялковым, сельскім выканаўчым камітэтам, мясцовай адміністрацыяй раёна ў горадзе), пасведчанне аб праве ўласнасці адносна нерухомай маёмасці і іншыя", - дапоўніў ён.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня.-0-