Фота з архіва
6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збор подпісаў грамадзян могуць ажыццяўляць толькі члены ініцыятыўных груп. Аб гэтым паведаміла журналістам начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату ЦВК Алена Грыгаровіч на семінары "Інфармацыйнае суправаджэнне выбарчай кампаніі: асноўныя этапы і асаблівасці арганізацыі" ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
7 лістапада стартуе збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. "Збор подпісаў можа праходзіць у форме пікетавання ў месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Выканкамы прынялі ўжо адпаведныя рашэнні, яны ёсць на афіцыйных сайтах, можна з імі азнаёміцца. Акрамя таго, традыцыйна будзе выкарыстоўвацца збор подпісаў у арганізацыях, па месцы службы, па месцы работы, дома таксама збор подпісаў не забаронены", - адзначыла Алена Грыгаровіч.
Збор подпісаў могуць ажыццяўляць толькі члены ініцыятыўнай групы. "У іх будуць адпаведныя пасведчанні. ЦВК такія пасведчанні ўжо выдала. Гэта ламініраваная картка, у якой пазначана прозвішча, імя, імя па бацьку і членства ў складзе ініцыятыўнай групы. У гэтым пасведчанні няма фатаграфіі. Таму член ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы, павінен паказаць выбаршчыку дакумент, што пацвярджае яго асобу. Гэта значыць любы дакумент з фатаграфіяй. Калі ўзнікаюць пытанні, ці з'яўляецца гэты чалавек членам ініцыятыўнай групы, можна звярнуцца ў тэрытарыяльную выбарчую камісію або ў кол-цэнтр ЦВК", - падкрэсліла Алена Грыгаровіч.

ЦВК зарэгістравала 7 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты: дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгі Чамаданавай, індывідуальнага прадпрымальніка Ганны Канапацкай, старшыні Рэспубліканскага савета грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў" Сяргея Бобрыкава, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова.-0-