Аляксандр Хіжняк
31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку Аляксандра Хіжняка, якога прапануюць для вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні ЦВК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыла начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата ЦВК Алена Грыгаровіч, Аляксандр Хіжняк 30 кастрычніка прадставіў у ЦВК дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. "Падаваў ён дакументы асабіста. Сярод пададзеных дакументаў - усе неабходныя для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Па выніках праверкі прадстаўленых дакументаў кандыдатура Хіжняка Аляксандра Мікалаевіча 1978 года нараджэння, дырэктара навукова-праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "БЕЛНДІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА", старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, які пражывае ў горадзе Мінску, адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам да кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы", - падкрэсліла яна.
Пры рэгістрацыі ініцыятыўнай групе прысвоены нумар 3.
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-