Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2024, 09:07

ЦВК: за тры дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў прынялі ўдзел 24,44 працэнта выбаршчыкаў

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за тры дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў прынялі ўдзел 24,44 працэнта ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 25,48 працэнта грамадзян ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання, у Віцебскай - 23,39 працэнта, у Гомельскай - 30,68 працэнта, у Гродзенскай - 20,30 працэнта, у Мінскай - 23,56 працэнта, у Магілёўскай - 26,07 працэнта, у Мінску - 21,35 працэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі