
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ужо 61 грамадзянін Беларусі, які пражывае за мяжой і знаходзіцца на консульскім уліку, прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.





"На гэты момант прагаласаваў 61 грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які пражывае за мяжой і знаходзіцца на консульскім уліку. У разрэзе рэгіёнаў - у Брэсце такіх грамадзян прагаласавала 9, у Віцебску - 4, у Гомелі - 7, у Гродне - 14, у Мінску - 24, у Магілёве - 3", - сказаў Ігар Карпенка.-0-
Фота Віталя Піваварчыка