ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 верасня 2023, 12:25

Карпенка расказаў пра падрыхтоўку да адзінага дня галасавання

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Ігар Карпенка расказаў пра падрыхтоўку да адзінага дня галасавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, прывялі да трансфармацыі выбарчага заканадаўства. За рамкі выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў вынесены шэраг падрыхтоўчых працэдурных мерапрыемстваў. У прыватнасці, да назначэння кіраўніком дзяржавы выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання павінны быць разгледжаны пытанні, якія датычацца ўтварэння выбарчых акруг і ўстаноўлена сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу", - сказаў Ігар Карпенка.

Цэнтральнай камісіяй устаноўлена сярэдняя колькасць выбаршчыкаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у колькасці 61 960. "Аналагічныя рашэнні прыняты на месцах, вызначана таксама колькасць акруг, якія будуць утварацца да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў, гэта лічба складзе 12 514 акруг, што на 5,5 тыс. менш у параўнанні з кампаніяй 2018 года. Колькасць Саветаў зменшылася на 25. Усяго ў краіне будуць сфарміраваны 1284 Саветы дэпутатаў", - дапоўніў кіраўнік ЦВК.

На пасяджэнні Цэнтральнай камісіі плануецца таксама зацвердзіць метадычны дапаможнік для тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, палажэнне аб Навукова-экспертным савеце пры Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі