Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2022, 11:44

ЦВК: сёння бюлетэні для галасавання на рэферэндуме паступяць на ўчасткі

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння бюлетэні для галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме паступяць на ўчасткі для галасавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

Кожны ўдзельнік рэферэндуму ўбачыць у бюлетэні толькі адно пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?

Паставіць сваю адзнаку ўдзельнікі рэферэндуму павінны будуць у адным з двух квадратаў, адпаведна "за" і "супраць". Прычым знак у адным з квадратаў можна ставіць абсалютна любы.

Калі адзнака будзе пастаўлена ў двух квадратах або не будзе пастаўлена ні ў адным, то такі бюлетэнь будзе прызнаны несапраўдным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі