Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 11:23

ЦВК растлумачыла алгарытм галасавання выбаршчыкаў не па месцы рэгістрацыі

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў у эфіры СТБ растлумачыў алгарытм галасавання выбаршчыкаў не па месцы рэгістрацыі, паведамляе БЕЛТА.

"Калі гаварыць аб галасаванні не па месцы рэгістрацыі, то чалавек павінен прадаставіць дакументы, якія засведчваюць асобу і пацвярджаюць законнасць свайго знаходжання ў гэтым месцы, - дагавор арэнды кватэры, тое, што ён цяпер знаходзіцца ў камандзіроўцы і пражывае ў гасцініцы. Паралельна паступаюць даныя ў тую выбарчую камісію, дзе чалавек зарэгістраваны. Там, зразумела, ён са спісаў выключаецца і ўключаецца ў спіс па месцы яго галасавання", - сказаў Вадзім Іпатаў.

Паводле яго слоў, пытанні аб правілах галасавання не па месцы рэгістрацыі і аб тым, па якіх дакументах можна галасаваць, выбаршчыкі задаюць найбольш часта. Асабліва ў асноўны дзень. "Гэтыя два пытанні ўрэгуляваны адпаведнымі пастановамі Цэнтрвыбаркама. Яны ёсць на нашым сайце", - дадаў намеснік старшыні ЦВК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі